Пружанская цэнтралізаваня бібліятэчная сістэма працягвае мерапрыемствы да 85-годдзя раёна.
Так, для старэйшай групы дзіцячага сада № 3 філіяла «Пружанская гарадская бібліятэка» прайшла гутарка «Мая зямля – пружанскі край», падчас якой рабяты пазнаёміліся з выданнямі аб родным раёне. Таксама ў гарадской бібліятэцы для школьнікаў адбылася гадзіна краязнаўчых ведаў «Пружаны-гарадок – Беларусі куток».
Філіял «Кляпацкая сельская бібліятэка» разам з сельскім Домам культуры правялі віктарыну «Аб табе, мая Пружаншчына». Дзеці ўспомнілі знакавыя падзеі роднай гісторыі, узгадалі прыродныя багацці і славутыя мясціны, а таксама пазнаёміліся з выставай «Пружаншчына крочыць у будучыню».
Для выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада ў філіяле «Калядзіцкая сельская бібліятэка» была зладжана інфармацыйная гадзіна «Мая пружанская зямліца».
У філіяле «Мокраўская сельская бібліятэка» для вучняў 4 класа сярэдняй школы прайшоў урок гісторыі «Пружаншчына: мінулае і сучаснасць».
Да юбілею раёна філіял «Слабудская сельская бібліятэка» падрыхтаваў для дашкольнікаў вусны часпіс з элементамі творчасці «Роднаму раёну – 85. Мы – будучыня раёна». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй, славутасцямі, узгадалі прафесіі, якія запатрабаваны ў раёне. А для работнікаў дзіцячага сада адбыўся відэалекторый «Пружанскаму раёну 85 год».