27 сакавіка для спецыялістаў філіялаў Пружанскага раённага цэнтра культуры адбылося пасяджэнне школы клубнага работніка. На занятку загадчык аддзелам метадычнага забеспячэння дзяржаўнай установы культуры В.У.Шэпель выступіла па тэме «Асноўныя дакументы ўстановы культуры. Патрабаванні да вядзення клубнай дакументацыі». Яна дала рэкамендацыі і пазнаёміла з нарматыўнымі дакументамі. У дапамогу спецыялістам клубных устаноў былі распрацаваны і прадастаўлены метадычныя матэрыялы. Удзельнікі пасяджэння змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні.
Тэму «Інтэрнэт-прадстаўленне ўстаноў культуры» асвятліла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Н.С.Пракаповіч. Яна засяродзіла ўвагу на рабоце сайта аддзела і прэзентацыі клубных устаноў у віртуальнай прасторы, бяспецы і якасці Інтэрнэт-кантэнту.
На сустрэчы было падкрэслена, што адной з галоўных задач устаноў культуры на сучасным этапе з’яўляецца прадастаўленне якасных паслуг. Таксама было праведзена анкетаванне па выяўленню і пошуку новых накірункаў і форм дзейнасці клубаў.
Падводзячы вынікі занятку ўдзельнікі адзначылі, што такія мерапрыемствы садзейнічаюць прафесійнаму ўзаемаўзбагачэнню і росту майстэрства спецыялістаў сферы культуры.