Масленіца прыйшла

Вялікую святочную праграму «Шырокая Масленіца», прымеркаваную да традыцыйнага народнага свята, якое завяршае зіму, падрыхтаваў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка. Падчас мерапрыемства, якое разгарнулася на пляцоўцы каля клубнай установы, былі зладжаны гульні, атракцыёны, карагоды, прадстаўлены канцэртныя нумары не толькі мясцовых артыстаў, але і творчых калектываў клубных устаноў раёна. Да таго ж шматлікія ўдзельнікі свята змаглі пачаставацца рознымі прысмакамі і блінамі.

Гульнявую праграму, насычаную абрадавымі дзеямі і стравамі, арганізаваў Мураўскі сельскі Дом культуры. Деці і дарослыя даведаліся аб сэнсе Масленіцы – свята земляробчага календара, якое мела важнае значэнне для нашых продкаў, сумесна зладзілі провады зімы і сустрэлі вясну.

Для маленькіх наведвальнікаў пакоя «Тэрыторыя твайго дзяцінства» Палаца культуры г.Пружаны работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры правялі гульнявую праграму «Масленічныя забавы». Дзеці не толькі добра правялі вольня час, але і адведалі бліноў – традыцыйнай стравы абрадавага календара.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий