Масленіца па-пружанску

2 сакавіка на гарадской плошчы адбылося народнае свята Масленіца. Масавае мерапрыемства, падрыхтаванае Пружанскім раённым цэнтрам культуры, было насычана рознымі гульнямі, танцамі, песнямі, тэатралізаванымі пастаноўкамі.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел салісты і калектывы аматарскай творчасці Старавольскага, Роўбіцкага, Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк, Ліноўскага, Кляпацкага, Мокраўскага і Мураўскага сельскіх Дамоў культуры і інш.

Артысты прадставілі яркую канцэртную праграму, якая не аставіла раўнадушным нікога з прысутных. Вялі мерапрыемства Ганна Жук і Дзіяна Крэтава.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий