У мінулую суботу на пляцоўцы каля Ліноўскага сельскага Дома культуры адбыўся раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2024». Праект з’яўляецца ініцыятывай грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У раённым сямейным спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры маладыя сям’і з Мокраўскага, Шаняўскога, Ліноўскага і Хараўскога сельсаветаў. Падчас шэрагу сур’ёзных і жартоўных конкурсаў, у якіх было неабходна праявіць свае кулінарныя, спартыўныя, творчыя, гаспадарчыя здольнасці, а таксама кемлівасць, спрыт і знаходлівасць, перамогу атрымала сям’я Бурко, якая прадстаўляла Ліноўскі сельсавет.
Сцэнарый раённага мерапрыемства падрыхтаваў Ліноўскі сельскі Дом культуры. Праграму вялі Вольга Сазонава і Вольга Ільіч, а ў канцэрце прымалі ўдзел салісты і творчыя калектывы клубнай установы – Валянціна Бартынёва, Алена Ламан, Кацярына Ідрысава, Алена Антончык і танцавальны клуб «Нічога лішняга» (кіраўнік В.Ільіч).