Пружанскі аўтаклуб разам са старшынёй раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Таццянай Кашкан, старшынёй раённага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольгай Зубковай і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні 9 Мая правялі віншаванні на даму былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У гонар сталых жыхароў, якія ў дзяцінстве зведалі жахі вайны, прагучала шмат цёплых слоў, добрых пажаданняў, песень і вершаў.
Падзяліцца навіной: