Магія танца ў Пружанах

28 лістапада 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося традыцыйнае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца”. Сваю творчасць на конкурсе прадставілі таленавітыя і пазітыўныя маладыя людзі, якія прэзентавалі гледачам і журы яркія нумары, мноства вобразаў, стыляў і накірункаў. Выступленні юных артыстаў прайшлі ў наступных намінацыях: народны, эстрадны танец, сучасная харэаграфія ва ўзроставых катэгорыях 5 – 10 і 11 – 17 год. Жюры ацаніла 41 танцавальны нумар калектываў Пружаншчыны, а таксама Камянецкага, Жабінкаўскага, Бярозаўскага і Баранавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Лепшымі калектывамі, якія занялі першыя месцы, сталі: узорны ансамбль народнага танца “Каруначкі» (кір. І.Румко) гарадскога Палаца культуры г.Жабінка, Вячаслаў Сахарук і Паліна Місюля (кір. Н.Дзеранчук) – вучні класа харэаграфіі філіяла Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны ў аг.Клепачы, аб’яднанне па інтарэсах “Гарэзы” (кір. І.Румко) Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, ансамбль танца “Горячий лед” і студыя танца “Карамелька” (кір. І.Грымайла) Ваўкавыскага гарадскога Палаца культуры, узорны ансамбль эстраднага танца “Каприз” (кір. В.Крывец) Камянецкага раённага Дома культуры, ансамбль эстраднага танца “От винта” (кір. В.Ражко) Жамчужненскага сельскага Дома культуры Баранавіцкага раёна, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубикон” (кір. С.Салавей) Пружанскага гарадскога Палаца культуры, народны ансамбль сучаснага танца “Тандем” (кір. Л.Табольчык) Камянецкага раённага Дома культуры.

Харэаграфічныя калектывы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі ад аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і Пружанскай раённай аргнаізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Канкурсанты таксама атрымалі памятныя медалі, выкананыя мясцовымі майстрамі-ганчарамі Г.Міранюком і В.Раманоўскім.

Свята “Магія танца” ў чарговы раз пацвердзіла свой высокі статус як значнай падзеі ў культурным жыцці не толькі раёна, але і вобласці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий