Такую назву мела канцэртная праграма, прысвечаная Дню вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У святочным мерапрыемстве, якое разгарнулася на вялікай сцэне на вуліцы Савецкай, прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы Пружанскага раённага цэнтра культуры – народны ансамбль танца «Спадчына», народны вакальны ансамбль «Землякі», вокальны гурт «Жамчужыны» і іншыя выканаўцы. Вяла праграму Дзіяна Крэтава.
Канцэрт падараваў сапраўды святочны настрой шматлікім гледачам, якія далучыліся да святочнай падзеі.