Люблю свой край

Шмат мерапрыемстваў прымеркавалі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Артысты Велікасельскага сельскага Дома культуры завіталі з канцэртнай праграмай «Славім імя тваё, Беларусь!» у вёску Ялова.

Святочны канцэрт і літаратурную вечарыну «Мы аб вайне вершамі гаворым» прапанаваў Калядзіцкі сельскі Дом культуры.

Мураўскі сельскі Дом культуры запрасіў мясцовых жыхароў на ўрачыстае мерапрыемства з нагоды дзяржаўнага свята.

Канцэртная праграма з ўдзелам творчых калектываў клубнай установы прайшла ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.

Канцэртам «Беларусь моцная, Беларусь свабодная» парадаваў гледачоў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Ліноўскі сельскі Дом культуры запрасіў на канцэрт «Пад небам Беларусі». Таксама ліноўскія артысты разам з творчымі калектывамі, якія працуюць у Слабудскім сельскім Доме культуры, прадставілі канцэрт у вёсцы Слабудка.

Канцэртная праграма «Краіне роднай прысвячаем» была падрыхтавана Сухопальскім сельскім клубам-бібліятэкай. Таксама клубнная ўстанова правяла індывідуальныя віншаванні вяскоўцаў.

На дзіцячую гадзіну «Мая любая Беларусь» завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэку.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий