На любові да сям’і і Радзімы трымаецца любая дзяржава. Ад адносін у сям’і залежыць шчасце і ўспрыманне паўнаты жыцця. Менавіта ў сям’і чалавек вучыцца любові, адказнасці, разуменню, клопату і павазе. У сям’і нараджаюцца традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Лёс маёй краіны», правядзенне якой ініцыявала Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у рамках святкавання Дня сям’і, у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла дыялогавая пляцоўка «Гісторыя адной сям’і».
Мерапрыемства было праведзена сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прадстаўнікі розных пакаленняў расказалі аб сваіх сем’ях, падзяліліся жыццёвым вопытам, поглядамі на жыццё. Ад старэйшага пакалення выступілі Галіна Канстанцінаўна Немцава і Марыя Міхайлаўна Панкратава – жанчыны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Маладое пакаленне прадставіў вучань аграрна-тэхнічнага каледжа Раман Панамарэнка.