Ліноўскія вячоркі

У бібліятэках Пружанскага раёна ў лістападзе праходзіць месячнік папулярызацыі нацыянальнай культуры. Завяршальным мерапрыемствам гэтага цыклу ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы сталі вячоркі “Беларускі народны фальклор”. На іх завіталі вучні мясцовай сярэдняй школы і народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры.

На мерапрыемстве дзяцей пазнаёмілі з рознымі відамі народнай творчасці. На вячорках разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны па беларускіх народных казках, гулялі ў гульню “Сляпы музыкант”, складалі прыказкі і прымаўкі, успаміналі калыханкі, забаўлянкі, пацешкі, лічылкі, даведаліся, што ёсць народныя і абрадавыя песні. Такія песні праспяваў гурт “Бабіна лета”, а яшчэ ўдзельніцы калектыву разам з прысутнымі развучылі народныя танцы “Полька-бабачка” і “Кракавяк”. А маленькія ўдзельнікі вячорак падрыхтавалі казку “Пчала і муха” і жарты.

Бібліятэкары звярнулі ўвагу дзяцей на кніжную выставу “Культурная спадчына Беларусі”. У канцы мерапрыемтсва ўсе прысутныя пачаставаліся караваем.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий