Летнія справы “Teens-фармат”

Лета – любімы час для дзяцей і падлеткаў. Можна адпачываць, сустракацца з сябрамі, бавіць час за любімымі заняткамі, займацца спортам і яшчэ безліччу розных спраў. А вось арганізаваць свае канікулы так, каб было не толькі цікава, але і карысна, могуць не ўсе. Менавіта так правялі свой вольны час сябры ўзорнага клуба “Teens-фармат” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Падлеткі, якія наведваюць заняткі клуба, прычыніліся да самых розных спраў.

Яны ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх і патрыятычных мерапрыемстваў. Для выхаванцаў прышкольных лагераў напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны клуб арганізаваў інфармацыйную гадзіну “Рэха вайны”, паўдзельнічаў у праграме да Дня моладзі і студэнцтва.

Узорны калектыў таксама далучыўся да праекта “Пружаны – здаровы горад”. Падчас святкавання Дня Незалежнасці “Teens-фармат” арганізаваў выставу-фотасушку “#Пружаныzож” і акцыю па прафілактыцы наркатычнай залежнасці. З пачатку жніўня ў Палацы культуры стала працаваць агітацыйная выстава аб шкодзе тытунекурэння, аформленая падлеткамі, якія выступаюць за здаровы лад жыцця.

Так як юнакоў і дзяўчат хвалюе пытанне аб далейшым вызначэннні ў дарослым жыцці для іх былі арганізаваны сустрэчы “100 пытанняў даросламу” і “Кім быць?”, падчас якіх можна было пазнаёміцца з прафесіяналамі ў розных сферах і студэнтамі ВНУ Беларусі. Таксама юнакі і дзяўчаты сустрэліся з цікавымі і незвычайнымі людзьмі – мастаком Сяргеем Махначом на адкрыцці яго выставы у “Пружанскім палацыку” і грамадскім дзеячам Аляксеем Талаем у гарадскім Палацы культуры.

Для жадаючых весела пабавіць час, патанцаваць і пагуляць клуб правёў дыскатэку “Kids party”.

“Teens-фармат” для тых, хто хоча быць актыўным, творчым, запатрабаваным і здаровым. Далучайцеся да добрых і цікавых спраў узорнага клуба “Teens-фармат”!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий