Летнія падзеі

Лета радуе дарослых і дзяцей падзеямі, якія прапануюць клубныя установы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Так, Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на гульнявую праграму «Канікулаў шмат не бывае». Таксама рабяты пабавілі час на дыскатэцы.

Дзіцячую гадзіну «Сяброўствам трэба даражыць» зладзіў Слабудскі сельскі Дом культуры.

Шэраг мерапрыемстваў правёў Мураўскі сельскі Дом культуры. На занятках гуртку «Умелыя ручкі» дзеці стварылі вясёлых мышанят з паперы. У спартыўным свяце «Моцныя і смелыя», арганізаваным клубнай установай,  рабяты паспабрнічалі ў разнастайных рухавых гульнях на свежым паветры. Да пачатку ўборачнай кампаніі ў ААТ «Мурава» работнікі культуры падрыхтавалі святочную праграму «Зажынкі».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий