Клубныя установы прапануюць у летнія дні шмат заняткаў для дзяцей і дарослых.
Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі”, які працуе ў Мураўскім сельскім Доме культуры, стварылі на занятках папяровыя кветкі-зорачкі і кампазіцыі з палявымі коветкамі. Таксама ў клубнай установе адбыліся спаборніцтвы па гульні ў класікі.
Творчыя справы заўсёды прыцягваюць дзяцей на заняткі клуба па інтарэсах “Валошкі”, які дзейнічае ў Ліноўскім сельскім Доме культуры.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка працягвае супрацоўніцтва з аздараўленчым лагерам “Юны турыст”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак клубная ўстанова арганізавала пазнавальна-гульнявую гадзіну “Падарожжа ў краіну салодкаежак” і гульнявое падарожжа па казках “Сяброўства – каштоўны дар”.
Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка правёў душэўны вечар сустрэчы школьных сяброў “Нам усяго толькі 45”.
У ААТ “Роўбіцкае” пачалася ўборачная кампанія. Работнікі Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі зладзілі канцэрт на полі для земляробаў, урачыста адзначыўшы зажынкі. Таксама клубная ўстанова запрасіла мясцовых жыхароў на канцэртную праграму.
Работнікі Пружанскага раённага цэнтра культуры падтрымалі раённы велапрабег “Мы памятаем”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый яны ўсклалі кветкі да помнікаў горада.