Летніх спраў калейдаскоп

Адным з самых цікавых і карысных заняткаў у вольны час з’яўляецца сяброўства з кнігай.

Падчас летніх канікул працягваюць наведваць бібліятэкі школьнікі. У Пружанскую гарадскую бібліятэку нядаўна завіталі вучні 5 «В» класа сярэдняй школы № 5, каб паўдзельнічаць у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Калейдаскоп».

На літаратурны дайджэст «Ну-ка, кніжка, пакажыся!» запрасіла рабят Велікасельская сельская бібліятэка.

Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак літаратурны калейдаскоп «Прыгоды на востраве Кніг» і кніжную выставу «Вясёлка кніжнага лета». Таксама ў Ліноўскай бібліятэцы адбылася праваслаўная вечарына «Старац, які тварыў любоў. Схіігумен Сава (Астапенка) і яго кнігі» з удзелам настаяцеля аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандра Мялешкі, прыхаджан і сталых чытачоў.

Прадстаўнікі дарослай аўдыторыі сабраліся на вячоркі ў Мураўскай сельскай бібліятэцы. Жанчыны абмеркавалі любімыя кнігі, паспявалі песні, падзяліліся рэцэптамі страў і пачаставаліся кулінарнымі шэдэўрамі за кубачкам чаю з самавара.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий