Канікулы ў клубных установах праходзяць весела, крэатыўна, карысна.
Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка правёў для дзяцей гутарку «Бяспечныя канікулы».
Пазнавальная віктарына «Паліць не модна, жыві свабодна» адбылася ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама клубная ўстанова прапанавала рабятам забаўляльную праграму на свежым паветры «Ключы ад лета».
У рухавых гульнях і спартыўных спаборніцтвах паўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія завіталі на гульнявую праграму «Ура! Канікулы!» у Слабудскі сельскі Дом культуры.
Шмат яркіх эмоцый чакала дзяцей на забаўляльнай праграме «Свет дзяцінства – свет цудаў» у Старавольскім сельскім клубе-біблятэцы.
Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў для юных наведвальнікаў спартландыю «Старты надзей».