Клубныя ўстановы запрашаюць дзяцей і падлеткаў весела і карысна правясці вольны час летам.
У Мураўскім сельскім Доме культуры ўдзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Умелыя ручкі» стварылі арганайзеры для алоўкаў. Таксама для дзяцей прайшлі рухавыя гульні на свежым паветры.
Гульнявую праграму «Гульні нашага дзяцінства» зладзіў для рабят Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка. Таксама клубная ўстанова прапанавала экалагічны паход «Пружанскі край родны».
У Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася гульнявая праграма «Ты і твае сябры» са шматлікімі гульнямі, конкурсамі, спаборніцтвамі.
Пазнавальную гадзіну «Дзень нашага гонару і болю», прысвечаную падзеям вайны на Пружаншчыне, наведалі рабяты ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы.
Падзяліцца навіной: