Да Міжнароднага дня абароны дзяцей клубныя ўстановы зладзілі разнастайныя праграмы.
Дзіцячае свята з актыўнымі гульнямі на свежым паветры правёў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.
Цікавае мерапрыемства “Дзяцінства – вясёлая краіна” для рабят і іх бацькоў зладзіў Ліноўскі сельскі Дом культуры.
Гульнявая праграма “Ура, канікулы!” з конкурсамі, гульнямі, танцамі адбылася ў Мокраўскім сельскім Доме культуры
На пляцоўцы каля Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшло свята “Шчасце, сонца, сяброўства – усё, што дзецям патрэбна!”. Падчас мерапрыемства выступілі ўдзельнікі творчых калектываў клубнай установы і вучні Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў. Да мерапрыемства таксама далучыліся мясцовы шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю і ААТ “Ружаны-Агра”, якія стварылі ўласныя пляцоўкі.
Гульнявую праграму для дзяцей “Лета пачынаецца” прапанаваў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.