Лета класнае, бяспечнае

Клубныя ўстановы і бібліятэкі плённа супрацоўнічаюць у арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей.

Так, Калядзіцкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай запрасілі рабят на пазнавальна-гульнявую праграму «У прыроды няма кепскага надвор’я».

Гульнявая праграма для дзяцей «У гасцях у казкі» адбылася ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Рабят чакалі загадкі, гульні, конкурсы, квэсты паводле вядомых казак.

На дзіцячую гадзіну «Лета класнае, бяспечнае» запрасіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўспомнілі карысныя правілы паводзін у розных сітуацыях, але і пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай па тэме.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў гульнявую праграму «Летні час у бібліятэцы». Дзеці ўдзельнічалі ў розных віктарынах, конкурсах, рухавых гульнях, інсцэніроўках, а таксама падзяліліся гісторыямі з кніг, якія яны прачыталі летам.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала вучням сярэдняй школы № 5 паўдзельнічаць у этнаграфічнай гульні «Побыт і культура беларусаў».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий