1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей ў гарадскім парку прайшло традыцыйнае свята творчасці «Лесвіца поспеху», падрыхтаванае Палацам культуры.
У вялікім мерапрыемстве прынялі ўдзел дзіцячыя творчыя калектывы, студыі і гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На сцэне выступілі калектывы гарадскога Палаца культуры: узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» (кір. С.Салавей), тэатр дзіцячага танца «Тапатушкі» (кір. А.Цімафеева), падрыхтоўчая група ўзорнага ансамбля народнага танца «Круцёлачкі» (кір. А.Ільюшонак), узоная эстрадная студыя «Меладзін» (кір. Э.Валанчус).
Свае творчыя нумары падрыхтавалі вучні дзіцячых школ мастацтваў: Ліноўскай – хор пад кір. Н.Нікітчык, Новазасімавіцкай – вучні эстраднага аддзялення (кір. А.Казлоўская), Шарашоўскай – вакальны ансамбль малодшых класаў (кір. А.Кульгаўчук), дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны – вучні харэаграфічнага аддзялення (кір. К.Давідзюк, Д.Васілюк) і філіяла ўстановы ў аг.Клепачы – танцавальны калектыў «Забава» (кір. Н.Дзеранчук).
Не засталіся ўбаку ўдзельнікі аматарскай творчасці клубных устаноў раёна. Так, свае выступленні гледачам прапанавалі: салісты клуба па інтарэсах «Ты не адзін» Старавольскага сельскага клуба-бібліятэкі (кір. Н.Дарошчанка), Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі (кір. А.Осіпава), гуртка сольных спеваў «Рытм» Кляпацкага сельскага Дома культуры (кір. Г.Чэрнік), вакальнай студыі «Мелодыка» Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры (кір. С.Герац), гуртка сольных спеваў Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі (кір. А.Вахновіч), вакальна-эстраднай студыі Ружанского цэнтра культуры і вольнага часу (кір. А.Барысевіч), а таксама вакальна-тэатральны гурт «Тур-де-Форс» аматарскага аб’яднання «Жыўчык» Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры (кір. А.Савушкіна) і дзіцячы танцавальны гурток «Рытмы танца» Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу (кір. К.Манцэвіч).
Новыя калекцыі адзення для дзяцей прадэманстравала пружанская мадэльная школа для дзяцей і падлеткаў «Індыга» (кір. Л.Казаручык). Майстэрства жанглёра паказаў вучань сярэдняй школы № 1 К.Багдановіч.
У праграме свята прынялі ўдзел незвычайныя персанажы – Чудзік, Сняжок, Нюша і Лунцік, ролю якіх выканалі артысты Палаца культуры, якія гулялі з дзецьмі, уручалі ім граматы і прызы.
Падчас свята працавалі разнастайныя дзіцячыя пляцоўкі, выстава работ удзельнікаў VI міжнароднага мастацкага конкурса імя Алены Лось, які ў красавіку бягучага года праводзіла Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка. Пераможцам конкурсу на сцэне былі ўручаны ўзнагароды.
Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е першы дзень лета стаў яркім і вясёлым падарункам для ўсіх ўдзельнікаў свята дзіцячай творчасці «Лесвіца поспеху» ў Пружанах.