1 чэрвеня 2022 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося традыцыйнае раённае свята дзіцячай творчасці “Лесвіца поспеху”.
Ужо на ўваходзе ў Палац культуры рабят і іх бацькоў сустракалі вядомыя казачныя персанажы – Леў Алекс, Цмок, Пчолка Мая, ролю якіх выканалі работнікі ўстановы. У фае былі створаны фотазоны, праводзіліся майстар-класы, працавалі аквагрым, выставы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці горада і раёна.
А ў вялікай зале была прадстаўлена канцэртна-гульнявая праграма, у якой свае нумары прадставілі творчыя калектывы і выканаўцы раёна. Разам з дзецьмі спавалі, танцавалі і падарожнічалі ў “Краіну творчасці” мультгероі Міні Маус, Губка Боб і Зебра ў клетачку.
У свяце прыняла ўдзел мадэльная школа для дзяцей і падлеткаў “Подыум-кідс”, якая прадэманстравала сучасныя брэнды адзення.
В рамках рэспубліканскай акцыі “Не оставляй детей одних” быў выкананы нумар вучняў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.