Далычыцца да незвычайнага свету кніг прапануюць у летні час бібліятэкі.
Сапраўднае падарожжа ў свет казак Х.К.Андэрсена здзейснілі вучні 4 «В» класа сярэдняй школы № 5, якія наведалі Пружанскую гарадскую бібліятэку.
Да Міжнароднага дня казак прымеркавала літаратурна-гульнявую гадзіну «Падарожжа ў краінцу казак» Новазасімавіцкая сельская бібліятэка. Свае веды ў віктарынах і конкурсах праявілі дзеці з прышкольнага лагера Параслянскай сярэдняй школы.
У Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку завіталі рабяты мясцовага прышкольнага лагера. Для іх была падрыхтавана экалагічная віктарына «У царстве Флоры і Фаўны».
На праграму «Гульня збірае сяброў» запрасіла прышкольны лагер Ружанская гарпасялковая бібліятэка. Дзеці паспаборнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Шэраг мерапрыемстваў арганизавала для выхаванцаў гарадскіх прышкольных лагераў Пружанская цэнтральная раённая біблятэка імя М.Засіма. Яна прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам пазнавальна-гульнявую праграму «Недзе на белым свеце», пазнавальную праграму «Дзіўны дар – імя» і пазнавальны мікс «Нясумны час».