Падчас рэспубліканскага суботніку клубныя работнікі зрабілі шмат карысных спраў па добраўпарадкаванні тэрыторый сваіх будынкаў, населеных пунктаў і знакавых аб’ектаў.
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка выйшаў на ачыстку не толькі сваёй прылеглай тэрыторыі, але і ўзбярэжжа сажалкі, якая знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу ўпарадкаваў газоны і кветнікі, якія знаходзяцца каля ўстановы.
Навялі парадак на газонах, кветніках і дарожках, пафарбавалі бардзюры работнікі Слабудскога сельскага Дома культуры.
Высадкай кветак, ўборкай навакольных газонаў і ўчастку вуліцы займаўся калектыў Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі.
Работнікі Шчарчоўскага сельскага клуба-бібліятэкі прыбралі смецце каля будынка ўстановы, прывялі ў парадак кветнікі, пабялілі бардзюры.
А Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу навёў парадак каля безгаспадарчых будынкаў у пасёлку.