Квітней, мая вёсачка!

У апошні дзень чэрвеня свята вёскі адзначылі ў Кулянах.

Пружанскі аўтаклуб сумесна з салістамі клубных устаноў раёна, Ружанскім сельвыканкамам і ААТ “Ружаны-Агра” зладзілі добрае мерапрыемства для вяскоўцаў і іх гасцей.

Падчас урачыстасці, як звычайна, былі адзначаны доўгажыхары, дбайныя гаспадары, актыўныя грамадзяне і выдатныя работнікі. А яшчэ было шмат прыемных падарункаў, шчырых віншаванняў, цёплых успамінаў і, канечне, песень, танцаў, гумару.

Святы вёсак крочаць далей па Пружанскім раёне!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий