Квітней, мая Беларусь!

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь філіялы Пружанскай цэнтралізаванай сістэмы падрыхтавалі шмат мерапрыемстваў.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма на адкрытай пляцоўцы прадставіла кніжную выставу, з якой маглі пазнаёміцца чытачы падчас святкавання дзяржаўнага свята ў горадзе.

Для наведвальнікаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка прапанавала краязнаўчую гульню «Я нарадзіўся беларусам».

Для юных чытачоў Мокраўская сельская бібліятэка зладзіла гадзіну патрыятызму «Наша Радзіма – Беларусь».

Да Дня Незалежнасці Мураўская сельская бібліятэка прапанавала патрыятычную віктарыну «Апошні залп на беларускай зямлі» і кніжную выставу «Беларусь – мая краіна, мая Радзіма».

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка запрасіла на пазнавальную гадзіну «Зямля, сагрэтая любоўю» і прадставіла кніжную выставу «Квітней, мая Беларусь! ».

Гульню-падарожжа «Пад мірным небам Бацькаўшчыны» правяла Ліноўская сельская бібліятэка. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай «Край беларускі, край самабытны».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий