Кветкавае лета

Шмат радасці прыносіць лета дзецям і дарослым. Не апошнюю ролю ў стварэнні такога пазітыўнага настрою іграюць клубныя ўстановы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

На пазнавальную віктарыну «Няма нічога прыгажэй за кветкі» запрасіў рабят Кляпацкі сельскі Дом культуры. Дзеці не толькі паказалі свае веды, але і даведаліся шмат новага, засвоілі, што трэба берагчы і захоўваць прыгажосць вакол нас.

Цікавае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Натхненне» прайшло ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Юнакі і дзяўчаты паўдзельнічалі ў віктарыне «Што мы ведаем пра фотаздымкі?», паразважалі аб значнасці фотасправы ў сучасным жыцці і захаванні памяці.

Конкурс малюнкаў «Я малюю лета» адбыўся ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.  Рабяты з задавальненнем выканалі творчыя заданні і прадставілі свае работы.

На майстар-клас «Джутавая філігрань» запрасіў рабят Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Свята для дзяцей і дарослых «У купальскі вечарок» падрыхтаваў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий