3 – 5 чэрвеня 2022 года ў г.Гродна адбыўся ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур “Суквецце культур”.
Прыемна адзначыць, што сярод удзельнікаў вялікага нацыянальнага свята былі прадстаўнікі Пружаншчыны – Аксана Пернач з г.п.Шарашова у складзе польскай дэлегацыі і Таццяна Кныш з аг.Калядзічы – украінскай.
Яны прайшлі ў святочным шэсці культурных нацыянальных аб’яднанняў і дастойна прадставілі сваю творчасць падчас працы нацыянальных падворкаў.
Таццяна Кныш зрабіла выставу вырабаў з элементамі традыцыйнай народнай вышыўкі і розныя ўпрыгажэнні, а Аксана Пернач праспявала вядомыя польскія песні (выспупленне можна паглядзець тут: https://ok.ru/video/4904152599184).
На фестывалі таксама былі прэзентаваны знакавыя турыстычныя аб’екты Брэсцкай вобласці, сярод іх – Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, які прадставіла дырэктар музея Крысціна Глушко.