Крылы вечнасці

У пачатку жніўня ў Палацы мастацтва (г.Мінск) прайшла выстава «Крылы вечнасці», якая пазнаёміла наведвальнікаў з яўрэйскімі традыцыямі, у прыватнасці, з малітоўным адзеннем – талітам.

У экспазіцыі было прадстаўлена больш за дзесятак культавых тканін, якія належалі жыхарам Рэчыцы, Салонікаў, Халона і Іерусаліма, прадметы рэлігійнага характару, фотаздымкі і карціны члена Саюза мастакоў Беларусі Юрыя Крупянкова.

Выставу падрыхтавалі супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі пры Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын у супрацоўніцтве з яўрэйскім культурным таварыствам «Эмуна», сінагогай Хабад у Мінску, Музеем яўрэйскага народа ANU у Тель-Авіве, прыватнымі калекцыянерамі.

На адкрыццё выставы «Крылы вечнасці» быў запрошаны музей-сядзіба «Пружанскі палацык», які прадставіла дырэктар Ангеліна Маруфенка. Мерапрыемства садзейнічала наладжванню далейшага міжмузейнага супрацоўніцтва, якому папярэднічала наведванне г.Пружаны ўдзельнікамі міжнароднага праекта «Матмід» і іншыя падзеі.

Добавить комментарий