Шмат заняткаў улетку прапануюць дзецям і падлеткам клубныя ўстановы.
Нядаўна Белавусаўшчынскі сельскі клуб-бібліятэка правёў з рабятамі гутарку «Здаровыя звычкі – здаровы лад жыцця». Таксама ва ўстанове адбылася інфармацыйная гадзіна «Яблычны Спас», падчас якой дзеці даведаліся аб гісторыі і традыцыях хрысціянскага свята.
Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў пазнавальнае мерапрыемства «Падарожжа па старонках Чырвонай Кнігі Беларусі», на якім юныя наведвальнікі пазнаёміліся з рэдкімі жывёламі і раслінамі, якія ахоўваюцца дзяржавай.
На гульнявую праграму «Павінны смяяцца дзеці» запрасіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка. Для рабят былі праведзены шматлікія рухавыя гульні на свежым паветры. Таксама клубная ўстанова арганізавала акцыю «Будзь здаровая, кніжка!». Рабяты адрамантавалі каля 20 кніг і часопісаў, каб імі маглі карыстацца чытачы.
А ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры працягвае працу дзіцячая пляцоўка, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі разнастайна бавяць вольны час – гуляюць у настольныя і рухавыя гульні, малююць на асфальце, расфарбоўваюць карцінкі, адгадваюць крыжаванкі.