У жніўні ў многіх гаспадарках Брэсцкай вобласці прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы – вяскоўцы адзначалі “Дажынкі”. Пружанскія артысты ўдзельнічалі ў віншавальных праграмах не толькі на тэрыторыі нашага раёна, але і ва ўшанаваннях хлебаробаў іншых рэгіёнаў.
Так, 27 жніўня раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2022” прайшло ў аграгарадку Азяты на Жабінкаўшчыне.
У канцэртнай праграме разам з мясцовымі артыстамі выступілі творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Сваімі нумарамі гледачоў парадавалі – народная арт-група “Родники” (кіраўнік А.Лосева), узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” (кіраўнік С.Салавей), салісты ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” (кіраўнік Э.Валанчус).