Клубныя ўстановы прапануюць

Канец красавіка – пачатак мая быў насычаны на мерапрыемствы ў клубных установах.

Работнікі культуры не абмінулі ўвагай чарговую гадавіну чарнобыльскай трагедыі. Так, у Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшоў вусны часопіс «Урокі Чарнобыля». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб буйной тэхнагеннай катастрофе, яе наступствах, паўтарылі правілы бяспечных паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Гутарка «Чарнобыль: боль і смутак зямлі» адбылася ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Яе наведалі вучні мясцовай сярэдняй школы.

Падрыхтоўку да Вялікадня пачалі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі на майстар-клас «Велікодны сувенір».

На забаўляльна-гульнявую праграму «Весёлыя шары» запрасіў мясцовых рабят Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка.

А Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка прымеркаваў да Свята працы забаўляльную праграму «Парад прафесій». Рабяты падрыхтавалі прэзентацыю розных прафесій і прадставілі іх удзельнікам мерапрыемства.

На незвычайную вечарыну адпачынку ў мінулую суботу запрасіў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка. Моладзь і людзі старэйшага пакалення прынялі ўдзел у касцюміраваным мерапрыемстве «Назад ў 1990-я гады», паспявалі песні і патанцавалі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий