Работнікі сферы культуры ўдзяляюць шмат увагі падтрыманню парадку на зямлі.
Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу нядаўна добраўпарадкаваў тэрыторыю каля воінскага пахавання на галоўнай плошчы пасёлка, выдаліў смецце і расліннасць каля ўстновы культуры і на дзіцячай пляцоўцы.
У суботніку каля пахавання мірных жыхароў у в.Казлы прынялі ўдзел работнікі Пружанскага раённага цэнтра культуры і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Мураўскі сельскі Дом культуры павіншаваў з прафесійным святам – днём работнікаў жыллёва-камунальнагай гаспадаркі – жыхароў аграгарадка, якія шмат робяць для падтрымання парадку ў родным населеным пункце.
Падзяліцца навіной: