10 чэрвеня ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшоў семінар “Выкананне заканадаўства аб працы, кадравай рабоце, аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый” для кіраўнікоў устаноў культуры і спецыялістаў Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Ён быў праведзены спецыялістамі абласнога галіновага прафсаюза і Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, аддзела культуры райвыканкама.
У гэты ж дзень адбылося пасяджэнне прафсаюзнага актыву па пытаннях арганізацыі калектыўна-дагаворнай працы, вядзенню справаводства ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях, грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспулікі Беларусь аб працы, абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў работнікаў.