Падчас святкавання Дня народнага адзінства кінатэатр «Спадарожнік» арганізаваў дэманстрацыю фільма «Культурны код».
Сеансы адбыліся не толькі ў Пружанах, але і населеных пунктах раёна – Ружанах, Клепачах, Хараве, Лінове, Вялікім Сяле, Сухопалі, Мураве, Кабылаўцы, Варанілавічах, Белавусаўшчыне і інш.
Гледачы – людзі розных узростаў і статусаў – не толькі назіралі за падзеямі на экране, але і ўдзельнічалі ў абмеркаванні ўбачанага.
Так, у кінатэатры «Спадарожнік» з моладдзю сустрэўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч. Перад гледачамі ў розныя дні таксама трымалі слова педагогі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і органаў улады, актывісты.
Кінастужку «Культурны код» у Пружанскім раёне ўжо паглядзелі каля 1500 гледачоў. Сеансы працягваюцца.