У апошнія дні снежня ў бібліятэках прайшлі цікавыя і незвычайныя мерапрыемствы.
Пружанская гарадская бібліятэка для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 3 зладзіла пазнавальную гадзіну «Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот».
Бібліятэкар Зеляневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба разам з прадстаўнікамі Зеляневіцкага сельвыканкама павіншавала дзяцей-інвалідаў з Новым годам.
У Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася навагодняя экскурсія для вучняў 2 класа Параслянскай сярэдняй школы «Кніжнае царства, папяровая дзяржава». Дзеці пазнаёміліся з работай бібліятэкі, пагулялі і паглядзелі кніжную выставу «Казкі снежня».
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма прапанавала школьнікам дзве краязнаўчыя гадзіны – «Гэта наша зямля» і «Музыка просторы».
Музычна-паэтычная вечарына «Я бываю такая розная», прысвечаная творчасці Ларысы Рубальскай, адбылася ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы. Чытачы сталага ўзросту пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэтэсы, з задавальненнем пачыталі яе вершы.