Казачнае прадстаўленне

12 красавіка на сцэне Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў была прадстаўлена музычная казка “О глупом мышонке». Яе падрыхтавалі вучні малодшых класаў і ўдзельнікі хора на чале з настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін Аленай Кульгаўчук і канцэртмайстрам Вольгай Васкалей. Гледачы – бацькі вучняў, настаўнікі, жыхары пасёлка, школьнікі – акунуліся ў атмасферу дзяцінства і сапраўднай казкі.

Апасля прадстаўлення педагогі правялі ў класах бацькоўскія сходы, а дзеці паказалі міні-канцэрты.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий