Канікулы з карысцю

Канікулы – час карысных заняткаў, цікавых сустрэч, незвычайных падарожжаў. Такі вольны час прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам Пружанскі раённы цэнтр культуры.

Выхаванцы прышкольнага лагера «Журавінка» наведалі майстар-клас «Чароўная нітачка» ў філіяле «Кляпацкі сельскі Дом культуры». З дапамогай кіраўніка гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Швед С.М. дзеці навучыліся ствараць пампоны.

Майстар-клас па вырабу сувенірных паштовак правяла кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці філіяла «Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка» Грачышка Т.У.

Філіял «Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка» запрасіў рабят на  віктарыну «У гасцях у казкі».

У гульнявой праграме «Вясенні настрой» паўдзельнічалі школьнікі ў філіяле «Ліноўскі сельскі Дом культуры». Дзеці паспаборнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных конкурсах.

Падчас канікул філіял «Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка» прапанаваў юным наведвальнікам віртуальную экскурсію ў музей Вялікай Айчыннай вайны і гульнявую праграму «Запалі сваю зорку».

Экскурсію па родным пасёлку «Наша спадчына» зладзіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

А філіял «Велікасельскі сельскі Дом культуры» правёў  для падлеткаў вечарыну пытанняў і адказаў «Ці ўмееце вы кіраваць сваімі жаданнямі». Юнакі і дзяўчаты паразважалі аб шкодзе алкаголя.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий