Канцэрт юных ружанскіх артыстаў

Да традыцыйнага вясновага свята – Дня жанчын падрыхтавала святочны канцэрт дзяржаўная установа адукацыі «Ружанская дзіцячая школа мастацтваў».

Вучні малодшых класаў музычнага і харэаграфічнага аддзяленняў пад кіраўніцтвам настаўнікаў прадставілі матулям, бабулям і іншым гледачам шматлікія творчыя нумары – калектыўныя і сольныя.

З вялікім задавальненнем прысутныя на мерапрыемстве сустракалі кожнае выступленне. Яны адорвалі юных артыстаў апладысментамі, шчырымі ўсмешкамі і словамі падзякі.

Сапраўднае свята прыгажосці стварылі вучні Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий