Канцэрт у дзіцячым садку

Вучні малодшых класаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў на мінулым тыдні завіталі да выхаванцаў пасялковага дзіцячага садка.

Школьнікі падрыхтавалі для маленькіх гледачоў канцэртныя нумары. Яны выканалі музычныя творы на баяне і фартэпіяна, а таксама праспявалі некальні песень.

Дзеткі з вялікім захапленнем паглядзелі канцэрт, паразмаўлялі з юнымі музыкантамі і іх педагогамі. Спадзяемся, што сярод удзельнікаў мерапрыемства з’явіліся тыя, хто ў будучым стануць вучнямі Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий