Канцэрт лепшых вучняў

У зале дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся канцэрт перспектыўных вучняў. У ім прынялі ўдзел лепшыя юныя музыканты і спевакі з усіх дзіцячых школ мастацтваў раёна – Пружанскай, Ружанскай, Шарашоўскай, Новазасімавіцкай, Ліноўскай.

Дзеці прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства ігры на розных музычных інструментах: фартэпіяна, скрыпцы, віяланчэлі, баяне, акардэоне, флейце, трубе, гітары, цымбалах, а таксама у харавых і эстрадных спевах.

Прысутныя на гэтым выдатным канцэрце – вучні і настаўнікі – атрымалі шмат станоўчых эмоцый і стымулаў для далейшага ўдасканалення сваёй дзейнасці.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий