Канцэрт «ByCity» у Пружанах

19 красавіка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся канцэрт вядомага беларускага гурту «ByCity» з новым шоу «Далей неба». Спеўныя кампазіцыі былі выкананы артысткамі ў суправаджэні шоу-балета «Феерыя» (г.Баранавічы).

 Шматлікія гледачы, якія наведалі ў гэты дзень Палац культуры, атрымалі пазітыўныя эмоцыі і святочны настрой ад сустрэчы з прафесійнымі майстрамі сцэны.

Трэба адзначыць, што гурт «ByCity» неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў і фестываляў, з’яўляецца ўладальнікам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а ў 2022 году атрымаў званне Лаўрэата «Песні года» па версіі АНТ.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий