Такую назву мае фотавыстава, якая адкрылася 14 лютага ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.
Гэта выстава з’яўляецца часткай маштабнага творчага праекта расійскага фатографа, аператара і рэжысера Дзмітрыя Шпіленка.
У аснову сюжета пакладзена адлюстраванне аднага з жыхароў Краноцкага запаведніка – анадырскай лісіцы. Для здымак захапляльнай фотахронікі спатрэбілася дзве экспедыцыі, якія праходзілі ў складаных прыродных умовах. За 16 месяцаў фотаздымкаў аўтар паказаў дзікіх жывел у знакамітых і цяжкадаступных месцах запаведніка: Даліне гейзераў, кальдэры вулкана Узон, узбярэжжах Курыльскага возера.
Галоўныя героі фотасагі – лісы Пенялопа і Вецер. Яны жывуць звыклым жыццем, выхоўваюць лісянят, палююць… А глядач назірае за іх лесам, радуецца іх перамогам і спачувае стратам. Сямейная хроніка разгортваецца на фоне запаведных земляў Камчацкага краю.
Фотавыстава “Камчатка. Апавяданне ў лісах”, прадастаўленая Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г.Брэст, будзе працаваць у Пружанскай цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя М.Засіма да 22 сакавіка 2024 года. Спяшайцеся ўбачыць!