Калейдаскоп талентаў

Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны працягвае серыю справаздачных канцэртаў аддзяленняў установы. На гэты раз дасягненні прадэманстравалі вучні народнага аддзялення, якія прадставілі свае лепшыя нумары на вечарыне-канцэрце «Музычны калейдаскоп».

Цікавы і пазнавальны сцэнарый мерапрыемства падрыхтавалі настаўнікі Ірына Фёдараўна Гарустовіч і Жана Фёдараўна Вахновіч.

У канцэрце прынялі ўдзел вучні першага класа, якія прачыталі вершы аб музыцы. А хор першакласнікаў пад кіраўніцтвам Наталлі Іванаўны Баган выканаў дзве песні. Вучні народнага аддзялення, якія ўжо дасягнулі пэўных вынікаў у засваенні школьнай праграмы, выканалі творы ў розных жанрах і накірунках, сярод якіх – п’есы беларускіх кампазітараў. Кульмінацыяй вечарыны стала выступленне ўзорнага баяннага аркестра «Імпэс» (кіраўнік – Валянціна Мікалаеўна Захаркіў).

Прысутныя на канцэрце атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з мастацтвам. У адрас арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі словы падзякі і пажаданні далейшых творчых поспехаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий