Кульба Святлана Аляксандраўна,
загадчык

225152 Брэсцкая вобласць, Пружанскi раён,
аг. Калазубы, вул. Пiянерская, 17

тэл.  8(01632) 6 26 44

e-mail: kolozuby_dk@pruzhany.by

Адной з галоўных задач у рабоце Калазубскага сельскага клуба-бiблiятэкi з’яўляецца – арганізацыя вольнага часу ўсіх катэгорый насельніцтва.

Менавіта для гэтага ў клубе праводзяцца мерапрыемствы рознай накіраванасці. Гэта святочныя праграмы да каляндарных і юбілейных дат, канцэрты, танцавальна-забаўляльныя праграмы для дзяцей і моладзі, літаратурна-музычныя вечары, святы на вуліцы, тэматычныя вечары і прафесійныя святы, віншаванні на даму. Да ўсіх вялікіх свят рыхтуецца цэлая комплексная святочная праграма, якая ўключае не толькі канцэрт, але і выставы, мерапрыемствы для дзяцей, сустрэчы, забаўляльныя праграмы. Вядзецца актыўная работа па патрыятычным выхаванні і па здароваму ладу жыцця.

Вялікая ўвага ўдзяляецца правядзенню народных свят і абрадаў, у якіх прымаюць удзел як дарослыя, так і дзеці. Акрамя гэтага ўстанова культуры вабіць чытачоў навінамі літаратуры, новымі часопісамі і газетамі, кніжнымі выставамі.

Заўсёды шчыра і ветліва сустракаюць калетывы клуба ў аддаленных вёсках, такіх як Кавалі,  Еськаўцы,  Ласасін, Далкі,  Буцькі  і інш.

У Калазубскiм сельскiм клубе-бiблiятэцы працуюць 3 клубных фарміраванні: гурток сольных спеваў, клубы па інтарэсах “Карусель ідэй” і “Майстэрня добрага настрою”.

Да позняга вечара свецяцца вокны ўстановы, гучыць музыка, раздаюцца галасы. Асноўная задача творчых работнікаў — зрабіць культурнае жыццё насельнiцтва падзейна насычаным. Сваёй шчырай зацікаўленасцю так высвяціць таленты яго жыхароў, каб яны заззялі і зайгралі жывымі фарбамі, нібы вітражы ў промнях святла!

Мы — шчаслівыя людзі, бо асноўны наш клопат ствараць яркія падзеі, дарыць людзям радасць і добрыя пачуцці. Для вас адчыненыя дзверы і сэрцы!