Каб не было вайны

Шмат розных мерапрыемстваў прымеркавалі да Дня Перамогі бібліятэкі.

Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла на літаратурна-музычную кампазіцыю «А иначе зачем на земле этой вечной живу…», прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння паэта, барда, ветэрана вайны, грамадскага дзеяча Булата Акуджавы. На сустрэчы прагучалі яго песні і вершы, фрагменты кінафільмаў.

Для вучняў 6 «В» класа сярэдняй школы № 5 Пружанская гарадская бібліятэка правяла бібліяграфічны агляд «Ішлі ў бой рабяты – равеснікі твае».

У Мокраўскай сельскай бібліятэцы прайшло гучнае чытанне «Добрае слова пра салдата», прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім удзельнічалі вучні 4 класа мясцовай сярэдняй школы.

Патрыятычная гульня «Апошні залп на беларускай зямлі» для вучняў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.

Мураўская сельская бібліятэка запрасіла школьнікаў на гадзіну мужнасці «На ўсіх франтах змагаліся землякі». Рабяты даведаліся аб удзеле аднавяскоўцаў у Вялікай Айчыннай вайне, сустрэліся з дачкой ветэрана вайны М.Ф.Пстыгі.

Кляпацкая сельская бібліятэка правяла гадзіну памяці «Франтавыя подзвігі нашых землякоў». Рабяты даведалія аб удзеле продкаў у вайне, пачыталі вершы, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Не сыдзе з памяці вайна».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий