Падчас вясенніх канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запрасіла сваіх юных чытачоў на цікавыя сустрэчы.
Незвычайна прайшло адкрыццё Тыдня ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма. У літаратурным свяце «Ах, Андэрсен, мой казачнік любімы» да юбілею пісьменніка паўдзельнічалі вучні 3 – 4 класаў гімназіі і 2 «Б» класа сярэдняй школы № 1. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй літаратара, здзейснілі віртуальнае падарожжа з героем Оле-Лукойе, выканалі розныя заданні. Акрамя таго ў дзіцяча-юнацкі аддзел завіталі выхаванцы прышкольнага лагера гімназіі. Яны абмянялі кнігі на абанеменце і наведалі пазнавальную гадзіну «Прыйшла красуня вясна». Таксама бібліятэкары запрасілі пераможцаў віктарыны «Зорьке-80», якая праводзілася да юбілею газеты, і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі рабятам граматы і падарункі.
Гульняполіс «Беларусь рамесная» адбыўся ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з беларускімі народнымі ремёствамі і пагулялі.
Навасёлкаўская сельская бібліятэка падрыхтавала літаратурна-інтэлектуальную гульню-віктарыну «Хто разумней усіх на свеце», падчас якой школьнікі праявілі веды з розных галін.
Літаратурны калейдаскоп «Кніга – таямніца, кніга – скарб, кніга – лепшы сябар рабят» прапанавала Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка. Дзеці прычыніліся да літаратурных гульняў, казачных віктарын, інсцэніравалі казку «Калабок».
Наведвальнікў прышкольнага лагера Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла на інфармацыйную гадзіну «Бяспека нам патрэбна – бяспека нам важна». Дзеці ўспомнілі правілы паводзін, пазнаёміліся з кнігамі, дзе ўтрымліваюцца парады па бяспецы дома, на вуліцы і прыродзе.