І артысты, і турысты

З 5 па 7 ліпеня на возеры Паперня каля Ружан прайшоў традыцыйны раённы турыстычны злёт моладзі прадпрыемстваў і арганізацый. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 У разнастайных спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 каманд, сярод якіх была і каманда Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Праграма турыстычнага злёту была наздвычай насычанай. У спартыўным блоку было неабходна пераадолець турыстычную паласу, страляць з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягваць канат, арыентавацца на мясцовасці, фігурна вадзіць велесіпед і інш. Складаным і цікавым быў адукацыйны блок, падчас якога каманды прадэманстравалі веданне гісторыі Радзімы. У культурнай частцы ўдзельнікі турзлёту прадставілі свае творчыя візіткі. Каманда Пружанскага гарадскога Палаца культуры годна ўдзельнічала ва ўсіх спаборніцтвах. Асаблівая ўдача садзейнічала работнікам сферы культуры ў кулінарным конкурсе, у якім каманда заняла ІІІ месца.

Маладзёжны турыстычны злёт завяршыўся, але ён надоўга пакінуў добры настрой і прыемныя ўражанні ва ўсіх яго ўдельнікаў.

Добавить комментарий