Гучалі мелодыі лета

У суботу на пляцоўцы каля Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі адбылася вечарына адпачынку «Мелодыі лета».

Мерапрыемства, зладжанае клубнымі ўстановамі сумесна з Сухопальскім сельвыканкамам, стала прыемнай падзеяй для вясковых жыхароў, якія атрымалі магчамасць добра адпачыць у канцы рабочага тындя.

Да прысутных з прывітальным словам звярнулася старшыня сельвыканкама Ірына Кузьміч.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел салісты мясцовай клубнай установы, а таксама самадзейныя артысты з Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі і Мураўскага сельскага Дома культуры.

Вячэрняя праграма ў аграгарадку не абмяжоўвалася толькі канцэртам. Жадаючыя маглі пазнаёміцца з выставай узораў зброі, якую падрыхтавалі ваеннаслужачыя пагранічнай заставы, наведаць забаўляльныя атракцыёны і гандлёвыя кропкі.

Добавить комментарий