Гучаць песні Перамогі

Шырокую падтрымку атрымала патрыятычная акцыя «З песняй – да Перамогі» ў клубных установах раёна.

Напярэдадні 9 Мая калектыў Роўбіцкага сельскага клуба-бібліятэкі наведаў са святочнымі нумарамі працаўнікоў ААТ «Роўбіцкае», Сухопальскую сярэднюю школу, сельвыканкам і іншыя арганізацыі.

Таксама да акцыі далучыўся Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка. Самадзейныя артысты завіталі з віншаваннямі ў бальніцу сястрынскага догляду і магазін.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу разам з удзельнікамі гуртка «Рытмы танца» наведаў дамы пасялкоўцаў і розныя арганізацыі, каб павіншаваць з надыходзячым Днём Перамогі.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка ў рамках патрыятычнай акцыі зладзіў выязны святочны канцэрт у вёсцы Скорцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий