Горад раскрывае таямінцы

Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» (кіраўнік Анастасія Ціхановіч) Пружанскага раённага цэнтра культуры працягвае сваю работу.

21 жніўня клубнае фарміраванне разам з інспекцыяй па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама правялі для падлеткаў, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага уліку, краязнаўчы квэст «Таямніцы майго горада».

Удзельнікі мерапрыемства знайшлі і наведалі славутыя мясціны роднага горада, даведаліся шмат цікавых фактаў з яго гісторыі і культуры, змястоўна, карысна і весела правялі свой вольны час.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий